Здарэнні66

Старшыня Ждановіцкага сельвыканкама падазраецца ў карупцыі. З папярэднім было тое самае

Супрацоўнікі УБЭП УУС Мінскага аблвыканкама падазраюць старшыньку Ждановіцкага сельскага выканаўчага камітэта Мінскага раёна ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Пра гэта паведаміў БелТА начальнік упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Мінскага аблвыканкама Уладзімір Емяльянаў.

«Фігурантка за грашовыя ўзнагароды па дамовах найму жылога памяшкання прыватнага жыллёвага фонду аказвала паслугі ў рэгістрацыі па месцы свайго пражывання грамадзян. Далей гэтыя грамадзяне атрымлівалі магчымасць станавіцца на ўлік для паляпшэння жыллёвых умоў, а значыць, будаваць кватэры з прыцягненнем ільготных крэдытаў або атрымліваць у карыстанне зямельныя ўчасткі па ільготных коштах без аплаты кадастравага кошту. Будаўніцтва кватэр, таксама як і прадастаўленне зямельных участкаў, ажыццяўлялася на тэрыторыі сельсавета», — адзначыў Уладзімір Емяльянаў.

Следствам ўстаноўлены чатыры чалавекі, якія пры небясплатным садзейнічанні старшыні сельскага выканкама незаконным чынам здолелі палепшыць свае жыллёвыя ўмовы. Разам з тым ёсць падставы меркаваць, што такіх людзей будзе значна больш.

Забудова Ждановіч. Ілюстрацыйнае фота.

Барацьбіты з эканамічнымі злачынствамі ў гэтым кірунку працягваюць праверачнай-аператыўныя мерапрыемствы. Пры гэтым часовыя рамкі незаконных дзеянняў разглядаюцца ў перыяд з 2006 па 2013 год. «Па папярэдніх дадзеных, шкода дзяржаве ў выглядзе розніцы кадастравага кошту зямельных участкаў эквівалентная больш за $30 тыс. Таксама вызначаюцца сумы грашовых узнагарод, якія выкарыстоўваліся пры аплаце незаконных паслуг», — дадалі ў УБЭП УУС Мінскага аблвыканкама.

Заведзена крымінальная справа па ч.3 арт.424 (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Крымінальная справа накіраваная для правядзення папярэдняга расследавання ва ўпраўленне Следчага камітэта Беларусі па Мінскай вобласці.

Папярэднік цяперашняй старшыні на пасадзе кіраўніка Ждановіцкага сельвыканкама таксама быў фігурантам карупцыйнага расследавання. Яго адхілілі ад пасады, але ў турме ўрэшце аказалася яго падначаленая, якая нібыта ставіла пячаткі без ведама шэфа. Тады гаворка ішла пра выдзяленне ўчасткаў без законных на тое падстаў.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі31

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Усе навіны →
Усе навіны

«Чувак дзела сказаў». Людзі масава падтрымалі студэнта-афрыканца9

Вы выкідваеце чэкі з крамаў у макулатуру? Вы жорстка памыляліся3

«Я дзейнічаў паспешліва і дапусціў некалькі памылак». Сяргей Ціханоўскі запісаў відэа пра 100 дзён на волі60

У Мінску прадаюць кватэру за $2,3 мільёна. Што прапаноўваюць за такія шалёныя грошы? ШМАТ ФОТА10

У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі рашэнне знізіць узровень яе фізічнай аховы ў Літве17

Беларус прапусціў стартавы матч у НХЛ. У яго няма амерыканскай візы

Эксперты назвалі тры бытавыя прыборы, якія ні ў якім разе нельга ўключаць праз падаўжальнік12

«Падумаў, што недзе побач мядзведзь». Нобелеўскаму лаўрэату ў лічбавым дэтоксе ўсё ж паведамілі пра ўзнагароду2

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна62

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі31

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць