На Беларускай валютна-фондавай біржы 27 кастрычніка прайшлі чарговыя таргі валютамі. Даляр і еўра працягнулі ўмацаванне.
Даляр умацаваўся на BYN0,0084 да 1,9101 рубля.
Еўра падаражэў на BYN0,009 да 2,0834 рубля.
Расійскі рубель знізіўся на BYN0,025 да 3,0297 рубля за 100 расійскіх рублёў.