Галоўны рэдактар дзяржаўнай газеты «Спартыўная панарама» Віктар Рабінін трапіў у цэнтр скандалу, піша by.tribuna.com.
Выявілася, што абзацы ў ягонай «аўтарскай калонцы», апублікаванай 25 кастрычніка, скапіяваныя з розных крыніц, пераважна з артыкула на Tut.by.
А вось як выглядаў артыкул на Tut.by, апублікаваны на некалькі дзён раней:
Нарэшце, яшчэ адзін быў узяты з каментара цяжкаатлета Леаніда Тараненкі, апублікаванага ў «Советской Белоруссіі».
Што выйшла ў выніку?
* * *
Хто такі Віктар Рабінін?
Да спорту ён мае ўскоснае дачыненне. Рэдактар газеты — вайсковец. Ён служыў афіцэрам у савецкім флоце.