Грамадства3030

Жыхар Калінкавіч звярнуўся ў пракуратуру з просьбай заблакаваць дзейнасць «Рэгнума» ў Беларусі

«Наша Ніва» прыводзіла сціслы пераказ артыкула, апублікаванага расійскім інфармацыйным агенцтве «Рэгнум», у якім Беларусь называецца «звар'яцелай недадзяржавай», а беларуская нацыя — выдуманай.

Рэакцыя на матэрыял пайшла далей за каментары пад ім. Жыхар Калінкавіч (Гомельская вобласць) Дзяніс Рабянок напісаў заяву ў пракуратуру з просьбай завесці ў адносінах аўтара матэрыяла крымінальную справу, а «Рэгнум» — заблакаваць у Беларусі. 

«Абразілі маю годнасць як чалавека і беларуса, — патлумачыў «Нашай Ніве» Дзяніс. — У артыкуле адкрытым тэкстам кажуць, што беларусы — гэта нават не народ, а мова — дыялект, які не цягне на асобную мову. Мой дзед прайшоў Фінскую і Айчынную вайну, ад 1939 да 1945, я гавару па-беларуску, а яны будуць называць мяне ўнукам паліцая і русафобам? Матэрыялы такога кшталту распальваюць варожасць! Сцвярджэнне «Беларусь — звар'яцелая недадзяржава, большасць насельніцтва якой хоча у РФ» — што гэта калі не інфармацыйная вайна супраць нашай краіны?»

Таксама Дзяніс кажа, што гісторыя ўжо ведала прыклады, калі асобныя колы людзей разважалі пра «нізкае паходжанне» іншых і крытэрыі яго вызначэння.

«Я прашу генеральнага пракурора завесці справу па 130 артыкуле Крымінальнага кодэкса і зрабіць запыт у Міністэрства інфармацыі, каб яны заблакавалі доступ да гэтага рэсурсу ў Беларусі», — падсумаваў мужчына.

Скрыншот фінальнай часткі звароту.

Каментары30

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

Трамп сустрэў Пуціна ў аэрапорце9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць