Сезонны мабільны каток ля Палаца спорту пачне працу ў Мінску 29 кастрычніка, паведамілі ў ДУ «Цэнтральны фізкультурна-аздараўленчы цэнтр».

Адкрыццё сезону намечанае на 11.00, першы сеанс (у 12.00) зробяць бясплатным. У дні школьных канікул з 31 кастрычніка па 4 лістапада для дзяцей і падлеткаў будзе дзейнічаць 50% зніжка на ўваход і пракат.

Сезонны мабільны каток будзе працаваць штодня да красавіка з 11.00 да 23.00 без перапынку на абед і выхадных. Наведвальнікі могуць катацца як на сваіх каньках, так і браць у арэнду. Таксама на тэрыторыі працуе завострыванне канькоў, можна купіць выпечку і гарачыя напоі. У выхадныя будуць праводзіцца навучальныя заняткі па катанні на каньках з інструктарам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0