З 1 лістапада ў Беларусі будзе дзейнічаць новы бюджэт пражытачнага мінімуму — 174,52 рубля. Гэтая сума на 98 капеек меншая, чым БПМ, які дзейнічае цяпер, паведамляе БелТА са спасылкай на Мінпрацы і сацабароны.

У апошні раз БПМ скарачаўся роўна год таму. Леташняе падзенне БПМ у Мінпрацы тлумачылі «вераснёвым зніжэннем цэн на плодаагароднінную прадукцыю ў адносінах да чэрвеня». Цяперашняе скарачэнне БПМ таксама звязанае з тым, што ў Беларусі сезонна патаннела гародніна.

З лістапада бягучага года па студзень наступнага года БПМ працаздольнага насельніцтва складае Br193,14; пенсіянераў — Br134,41; студэнтаў — Br169,72; дзяцей ва ўзросце да трох гадоў — Br111,99; дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў — Br154,97; дзяцей ва ўзросце ад шасці да васемнаццаці гадоў — Br191.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?