На гэта ў размове з карэспандэнтам БелТА акцэнтаваў увагу намеснік міністра адукацыі Беларусі Віктар Якжык падчас старту рэспубліканскай акцыі «Шахматы школе» сёння ў мінскай СШ №24.

Многія дзеці ў Брэсце наведваюць шахматныя клубы. Фота: Віртуальны Брэст.

Многія дзеці ў Брэсце наведваюць шахматныя клубы. Фота: Віртуальны Брэст.

«Пасля сустрэчы кіраўніка дзяржавы з прэзідэнтам Міжнароднай шахматнай федэрацыі Кірсанам Ілюмжынавым было прапанавана шырока ўвесці шахматы ў агульнаадукацыйныя школы. Падрыхтавана больш за 440 педагогаў, якія будуць навучаць школьнікаў 1—4 класаў шахматах. Таксама вызначаны ўстановы адукацыі, дзе будзе ўкараняцца факультатыў па праграме «Шахматный всеобуч».

Мы хочам, каб навучэнцы 1—4 класаў навучаліся па спецыяльных факультатыўных праграмах 29 гадзін ў навучальным годзе.

А далей, пасля авалодання шахматным навыкам, дзеці ўжо свядома папаўнялі б спецыялізаваныя дзіцяча-юнацкія ўстановы адукацыі», — адзначыў Віктар Якжык.

«Ёсць сусветны вопыт выкладання шахмат у розных формах. Педагагічнай і псіхалагічнай навукай даказаны іх станоўчы ўплыў, асабліва на дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Заняткі шахматамі развіваюць у дзяцей такія якасці, як асцярожнасць і разлік, а з другога боку, напорыстасць і ўменне рызыкаваць, перамагаць і прайграваць», — дадаў ён.

У Беларусі з пачатку 2016/2017 навучальнага года дзейнічае праграма «Шахматный всеобуч», распрацаваная спецыялістамі Міністэрства адукацыі сумесна з Беларускай федэрацыяй шахмат і Рэспубліканскім цэнтрам алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0