У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях НКВД былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты. У расстрэльны спіс трапілі Міхась Чарот, Міхась Зарэцкі, Алесь Дудар, Янка Нёманскі, Платон Галавач.

Увечары 29 кастрычніка ля будынка КДБ маладафронтаўцы і іх сябры запалілі свечкі і ўзялі ў рукі партрэты расстраляных у тую жудасную ноч. Удзельнікі акцыі заклікалі не забываць пра гэта страшнае злачынства камуністычных уладаў.

У дачыненні да ўдзельнікаў акцыі міліцыя склала адміністрацыйныя пратаколы.

* * *

Пасля акцыі ля будынка КДБ затрыманыя Зміцер Дашкевіч і яшчэ два актывісты

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?