У Расіі знойдзена цела дальнабойшчыка з Беларусі. Пра гэта паведаміў БелТА камандзір пошукава-выратавальнага атрада «Анёл» Сяргей Коўган.

«Інфармацыю нам пацвердзілі яго сваякі. На тэрыторыі Расіі знойдена яго цела. Абставіны здарэння высвятляюць кампетэнтныя органы», — адзначыў Сяргей Коўган.

Больш за тыдзень таму перастаў выходзіць на сувязь 33-гадовы беларус Ігар Кнораз. Жыхар Мінска ехаў на грузавым «Вольва» з Гомельскай вобласці ў Казахстан.

Апошні раз ён спыняўся ноччу 21 кастрычніка ў Тульскай вобласці, у пасёлку Аўдзееўка. Днём 21 кастрычніка ў пасёлку Грыцоўскі было зліта паліва, а маршрут паміж пасёлкамі зафіксаваны на GPS не быў. Шукалі Ігара Кнораза з 20 кастрычніка: тады ён апошні раз выходзіў на сувязь з роднымі.

«Знойдзены, загінуў», — паведамілі Sputnik ў ПСА «Анёл» і дадалі, што ў гібелі дальнабойшчыка ёсць крымінальны след, гэтым ужо займаюцца праваахоўнікі Расіі.

У 33-гадовага дальнабойшчыка ў Беларусі засталіся жонка і трое дзяцей. Шукалі яго праваахоўнікі Беларусі і Расіі, а таксама валанцёры з абедзвюх краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0