Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пройдуць 28 верасня 2008 года.

Адпаведны ўказ нумар 344 "Аб назначэнні выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання" 24 чэрвеня падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта. У гэты ж дзень кіраўнік дзяржавы выдаў указ, згодна з якім выбары ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу чацвёртага склікання назначаны на перыяд з 14 ліпеня па 14 кастрычніка 2008 года, паведамляе БЕЛТА

Дарэчы, 28 верасьня — не дзень нараджэньня Гууса Хідынка, як многія падумалі. Гэта сьвята гусятнікаў (ці дзень Мікіты-гусепралёта).

Гэта дзень масавага адлёту дзікіх гусей і качак на поўдзень. Народныя прыкметы кажуць, калі гусь у гэты дзень паляціць на поўдзень, то на Пакрову будзе мароз, а калі не, то зіма прыйдзе пазьней. «Высока гусь ляціць — да вясновай паводкі».

Таксама ў гэты дзень мяркуюць пра надвор’е: «Гусь нагу падымае — да сьцюжы, на адной стаіць — да марозу, дзюбу пад крыло хавае — да раньняй зімы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0