Традыцыя ўшанаваньня продкаў спрадвеку займае важнае месца ў жыцьці беларусаў не толькі на радзіме, але і за яе межамі. 30 кастрычніка беларусы Нью-Ёрка завіталі ў сабор Св. Кірылы Тураўскага, які знаходзіцца на Атлантык-Авеню ў Брукліне, на святочную службу і імпрэзу, прысвечаныя памінанню і ўшанаванню памяці продкаў.

Падчас імпрэзы прысутныя паслухалі паведамленне Наталлі Федарэнка пра паходжанне свята і яго адметныя рысы, а таксама даклад Зянона Пазьняка пра масавае народнае святкаванне Дзядоў у 1988 годзе, з падзеяй якога пачаўся новы віток у гісторыі Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?