Кітай інвестуе 946,3 млрд юаняў (140 млрд даляраў) да 2020 года на перасяленне самых бедных жыхароў з маланаселеных раёнаў краіны, паведаміла камісія па нацыянальнаму развіццю і рэформам КНР, піша Бі-бі-сі.

Фінансаванне дае Банк развіцця Кітая і Банк сельскагаспадарчага развіцця Кітая, што належыць дзяржаве.

Сродкі плануецца выдаткаваць на будаўніцтва дамоў і інфраструктуры. Частка грошай пойдзе на ўладкаванне вызваленых зямель.

Масавае перасяленне — гэта частка дзяржаўнай праграмы, мэтай якой з'яўляецца павышэнне ўзроўню жыцця 10 млн самых бедных грамадзян краіны да 2020 года.

Як чакаецца, 2 млн чалавек з цяжкадаступных раёнаў пераедуць у больш населеныя месцы КНР ужо ў гэтым годзе.

Па дадзеных кітайскага ўрада і дзяржаўных СМІ, у КНР каля 5% жыхароў (70 млн чалавек) лічацца беднымі. Яны зарабляюць ня больш за 2300 юаняў (каля 340 даляраў) у год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0