Пасяджэнне Савета дырэктараў Міжнароднага валютнага фонду, на якім можа быць разгледжана пытанне аб выдзяленні крэдыту Беларусі, адбудзецца ў снежні 2016 года або ў студзені 2017 года.

У сувязі з гэтым беларускі бок разлічвае ў самыя кароткія тэрміны ўзгадніць з МВФ праекты тэхнічнага мемарандума і лісты аб намерах — дакументаў, якія з'яўляюцца асновай для новай праграмы Беларусі з фондам.

Пры гэтым чакаецца, што ў лістападзе ў Мінск прыбудуць тэхнічныя місіі МВФ і Сусветнага банка для вырашэння праблемных пытанняў, якія ў найбольшай ступені хвалююць беларускія ўлады. Гаворка ідзе пра сацыяльныя наступствы павышэння тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі, а таксама патэнцыйны рост беспрацоўя ў сувязі з рэфармаваннем сектара дзяржпрадпрыемстваў.

3 кастрычніка на нарадзе, прысвечанай узаемадзеянню Беларусі з МВФ, Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў рэкамендацыі валютнага фонду. «Калі іх умовы прачытаеш, усё зводзіцца да аднаго: ніякага павышэння зарплаты, неадкладнае павышэнне тарыфаў і іншага. Камуністы б сказалі — на ўдушэнне народа. Я не хачу сказаць, што нас нехта хоча ўдушыць. Нас ніхто не панукае, але, на жаль, формула такая», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым ён дадаў, што не ўсе патрабаванні МВФ «падыходзяць пад гэту негатыўную фармулёўку».

У сваю чаргу, міністр фінансаў Уладзімір Амарын, каментуючы ў кастрычніку журналістам вынікі згаданай нарады, заявіў, што беларускі бок будзе працягваць перамовы з МВФ і разлічвае выйсці на новую праграму з валютным фондам да канца года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0