Галоўны трэнер ФК «Урал» беларус Вадзім Скрыпчанка пакінуў клуб. Пра сыход з пасады галоўнага трэнера каманды ён абвясціў на прэс-канферэнцыі ў Екацярынбургу, паведамляе sports.ru.
Пасля паразы ад «Церака», якая стала для «Урала» ўжо трэцяй запар у чэмпіянаце Расіі, Скрыпчанка напісаў заяву аб адстаўцы паводле ўласнага жадання.
Кіраўніцтва «Урала» было настроена на працяг супрацоўніцтва, аднак вымушана было прыняць адстаўку, гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце клуба.
Пасля матча «Урал» — «Церак» (1:4) з'явілася інфармацыя, што гульня магла насіць дагаворны характар. Да пачатку гульні букмекерскія каэфіцыенты былі такімі: перамога «Урала» — 3,15, нічыя — 3,05, перамога «Церака» — 2,62.