Спэктаклем па Васілю Быкаву «Пайсьці й не вярнуцца» распачаўся паказ дыплёмаў 4 курса спэцыялізацыі «акторскае майстэрства драмтэатру й кіно» Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Па заканчэньні спэктаклю ў залі зрабілася кароткая цішыня, пасьля ж публіка аплядавала студэнтам стоячы.

«Пайсьці й не вярнуцца» распавядае гісторыю партызанаў Антона й Зосі — іх любоўных стасункаў ды канфлікту, што прывёў да трагедыі.

Разам зь іншымі спэктаклямі студэнтаў БДАМ, «Пайсьці й не вярнуцца» можа скласьці рэпертуар новага тэатру, які ствараецца зараз у Менску ў раёне станцыі мэтро «Аўтазаводская».

Гэтымі днямі 4‑ы курс БДАМ пакажа спэктаклі па Нікалаю Гогалю, Антону Чэхаву й Грыгорыю Горыну, а ў пятніцу запрашае на прэм’еру — канцэрт «Увесь сьвет — тэатар».

Антон Тарас

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0