На скандальным графіці «Мінск-Масква» па-ранейшаму красуецца калючы дрот, дамаляваны невядомым вулічным мастаком 23 кастрычніка. «Цяпер малюнак набыў сэнс», — так абгрунтаваў «карэкцыю» прапагандысцкага мурала стрыт-артар.

Фота Настассі Роўды

Фота Настассі Роўды

Пры гэтым Мінгарвыканкам, які асудзіў дзеянні графіціста, прапанаваў яму цягам тыдня «выправіць малюнак самастойна», у іншым выпадку прыгразіў творцу судом. Аднак мастак замалёўваць сваю працу не збіраецца:

«Не збіраюся і не баюся ніякага суду. Бо гэта будзе цырк. Сам малюнак — гэта вандалізм. Дрот на ім, як лічаць улады, — таксама вандалізм. А караць за вандалізм вандалізму смешна».

Прэс-сакратар мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі кажа, што Мінгарвыканкам не звяртаўся да іх з просьбай правесці праверку па справе «ўмяшання ва ўжо створаную працу». У прэс-службе Мінгарвыканкама абяцаюць распавесці пра далейшыя дзеянні з гэтай нагоды ў найбліжэйшы час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?