Сімвал Літвы і Вільні - гара Гедыміна — знаходзіцца ў небяспецы, піша Delfi. Ужо другі раз на гары фіксуюць апоўзні, а канкрэтныя дзеянні па выратаванні гары пакуль не прадпрымаліся.

Delfi

Навукоўцы б'юць трывогу, паколькі часовыя меры не абаранілі гару. Доўга праводзіліся даследаванні, дзяржаўныя закупкі, а за гэты час стан гары пагоршыўся. Геолаг, кіраўнік рабочай групы па ацэнцы стану гары ад Літоўскай акадэміі навук Альгімантас Грыгякіс сказаў, што, калі не прыняць меры, будуць і іншыя апоўзні. Ён сказаў, што гару трэба адрэстаўраваць, засадзіць раслінамі.

«Першыя прыкметы апоўзняў зафіксаваныя 1 лютага. Тады спрабавалі спыніць працэс, але не атрымалася, паколькі гэта глыбінныя працэсы. Спыніць апоўзні было немагчыма. Былі камісіі, абмяркоўвалі, глядзелі, што рабіць. У выніку не было прынята ясных рашэнняў. Пазней прызналі, што схіл у аварыйным стане. Сталі шукаць сродкі, знайшлі, яны цяпер у Нацыянальнага музея. Ён выдаліў грунт у месцы апоўзняў, правёў розныя даследаванні. Пад гарой адбываецца шмат нябачных пераменаў, яны праходзяць павольна, доўга, а потым раптам адбываецца такая прыродная катастрофа», — сказаў Грыгяліс.

Больш падрабязнасцяў і фота тут >>>

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?