У Светлагорскім раёне знойдзены мёртвым пастух, які 25 кастрычніка сышоў пасвіць кароў і не вярнуўся, паведаміў супрацоўнік прэс-службы УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў.

Цела мужчыны раніцай 31 кастрычніка знайшоў вайсковец 5-й асобнай патрульна-паставой роты в/ч 5525 у тым раёне, куды мужчына пайшоў са статкам.

Па словах Віталя Прыстромава, труп знойдзены без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці. У цяперашні час праводзіцца праверка, высвятляецца прычына гібелі мужчыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?