Вядомы аршанскі праваабаронца, кіраўнік прафсаюза металістаў Васіль Леўчанкаў пачуў страшны дыягназ ад лекараў: рак лёгкіх. Ён перанёс ужо тры аперацыі, аднак неабходны яшчэ адзін курс лячэння. Трэба правесці 4 хіміятэрапіі, кожная з якіх каштуе каля 2 тысяч еўра.

Усіх, хто можа фінансава дапамагчы вядомаму грамадскаму дзеячу, праваабаронцу Васілю Леўчанкаву, просяць звяртацца па мабільным нумары: 712-57-55 (Васіль Ціханавіч Бераснеў).

Васіль Леўчанкаў працаваў па размеркаванні інжынерам на прадпрыемстве «Тэхніка сувязі». У пачатку 90-х далучыўся да рабочага руху, стаўшы сакратаром бараньскага страйкаму. Адзін з тых, хто вёў людзей на блакаду чыгункі з Барані. Пазней узначаліў свабодныя прафсаюзы ў Оршы. Некаторы час узначальваў свабодны прафсаюз металістаў на «Тэхніцы сувязі» і рэспубліканскую арганізацыю. Пасля ліквідацыі прафсаюза заняўся праваабарончай дзейнасцю, супрацоўнічаў з праваабарончым цэнтрам «Вясна»: аказваў дапамогу па юрыдычных пытаннях людзям, якія трапілі ў бяду і не маглі дазволіць сабе платную кансультацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0