За паўтара года, пачынаючы з лета 2015-га, колькасць зарэгістраваных у Беларусі карыстальнікаў месенджара Viber вырасла на 73% і дасягнула 4,5 млн чалавек, гаворыцца ў паведамленні кампаніі, піша БелаПАН.

Адзначаецца таксама, што разам з ростам аўдыторыі Viber у Беларусі імкліва павялічваецца і колькасць паблік-чатаў. Сёння беларускім карыстальнікам даступныя ўжо 50 паблік-чатаў.

У цэлым на рускамоўную аўдыторыю Viber адкрыта больш за 250 паблік-чатаў, сумарная аўдыторыя якіх складае каля 16 мільёнаў карыстальнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0