Мы прапануем усім, хто неабыякавы да праблемы доступу да інфармацыі і яе распаўсюду, 25 чэрвеня размясціць на сваіх інтэрнет‑рэсурсах чорныя банеры — як сімвал пахаванай у Авальнай зале свабоды слова. А таксама не аднаўляць свае сайты, не рабіць запісаў у блогах на працягу адной гадзіны — з 12.00 да 13.00 25 чэрвеня.
Такім чынам мы выказваем пратэст супраць экстранага прыняцця закона «Аб СМІ» без правядзення грамадскіх слуханняў і міжнароднай экспертызы.
Такім чынам мы адказваем прадстаўнікам улады на выказае імі меркаванне, што прыняты закон тычыцца толькі журналістаў і нікога больш.
Такім чынам мы даем усвядоміць карыстальнікам Байнету, што пагроза закрыцця шматлікіх навінавых рэсурсаў, крыніц незалежнай інфармацыі ў Сеціве зараз як ніколі рэальная.