У Лідзе нарад ДАІ вымушаны быў спачатку на машыне, а затым бегам даганяць нецвярозага кіроўцу на аўтамабілі Opel. Хлопец 1991 года нараджэння са скрыжавання заскочыў на тратуар, дзе ўрэзаўся ў Volkswagen з жанчынай за рулём і 11 гадовай дзяўчынкай на пасажырскім сядзенні. Пасля гэтага ён заглух на газоне ля пяціпавярхоўкі, кінуў машыну і пабег у двары.

Як паведаміла Дзяржаўтаінспекцыя УУС Гродзенскага аблвыканкама, супрацоўнікі лідскай ДАІ заўважылі падазронага кіроўцу на вуліцы Ленінскай. Ён рухаўся ў сустрэчным кірунку. Патрульная машына дагнала Opel на перакрыжаванні. Убачыўшы, што супрацоўнік ДАІ выйшаў з аўтамабіля і накіраваўся да яго, кіроўца не прыдумаў нічога лепшага, як паспрабаваць паехаць па ходніках. Пасля ДТЗ з Volkswagen, які вызджаў з дваровай тэрыторыі, хлопец выскачыў са сваёй машыны і накіраваўся ў жылы масіў. За ім кінуліся супрацоўнікі і неабыякавыя грамадзяне, якія дапамаглі спыніць ліхача.

Жанчына, кіроўца Volkswagen, і яе дачка ў ДТЗ не пацярпелі.

Затрыманы блытаўся ў паказаннях: піў піва ці то з сябрам, ці то адзін у аўтамабілі, пасля чаго захацеў пакатацца па Лідзе. У яго крыві выявілі 3,2 праміле алкаголю. У выніку на хлопца было складзена 6 пратаколаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?