У смартфонах-андроідах дадалася паўнавартасная беларуская мова
Уладальнікі некаторых смартфонаў з аперацыйнай сістэмай Android 6.0.1 і вышэй звярнулі ўвагу, што з апошнім абнаўленнем тэлефона ў наладкі дадалася паўнавартасная беларуская мова.
Пры яе абранні беларусізуецца ўвесь тэлефон — арыгінальныя праграмы змяняюць назву на «Налады», «Мае файлы», «Гадзіннік» і гэтак далей.
Каб абраць беларускую мову, трэба адкрыць Settings («Настройки») — Language and Input («Язык и ввод») — Language («Язык»). Першай у спісе варыянтаў будзе адлюстроўвацца беларуская мова, калі яна даступная для вашага тэлефона, альбо балгарская (калі беларускай няма).

Таксама варта ў суседнім меню клавіятуры дадаць беларускую раскладку.

На якіх смартфонах ужо даступная беларуская мова? Напрыклад, у Samsung Galaxy A7 (A710F) і Samsung Galaxy J5 (J510F) яна дакладна ёсць. А вось у самых дарагіх мадэлях, накшталт Samsung Galaxy S7, пакуль няма.
У маскоўскай службе падтрымкі «Самсунг» не змаглі прадаставіць спіс мадэляў смартфонаў, якія падтрымліваюць беларускую мову. Кансультант параіў правяраць кожную мадэль уручную — маўляў, прашыўка у кожнага смартфона розная.
Падобная сітуацыя і з іншымі брэндамі — Huawei, Lenovo і іншымі.
Карыстальніку, які перавёў свой тэлефон з рускай на беларускую мову, трэба быць гатовым, што некаторыя праграмы стануць англамоўнымі. Справа ў тым, што большасць дадаткаў спрабуе адкрыцца на «мове прылады» — беларускай. Але калі адпаведнай моўнай версіі не мае, адкрывае англійскую.
* * *
Пішыце ў каментарах, на якіх мадэлях смартфонаў вы змаглі ўсталяваць беларускую мову.
-
Студыя з мінскімі каранямі выпусціла відэагульню пра Галівуд. У яе можна гуляць па-беларуску
-
Навукоўцы сцвярджаюць, што адкрылі новы колер, які ніхто раней не бачыў. Але ўбачыць яго амаль нерэальна
-
Перасылка рылса ў інстаграме можа вас выдаць. Гэтую функцыю нельга адключыць, але можна абараніць сябе — вось як
Каментары