Аляксандр Лукашэнка зноў уключаны ў спіс «ворагаў прэсы», які рэгулярна складае праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў».

Як адзначаюць «Рэпарцёры без межаў», зараз Лукашэнка спрабуе інтэгравацца ў міжнародную супольнасць, «згладжваючы свой вобраз апошняга дыктатара Еўропы», аднак менавіта дзякуючы яму Беларусь можа лічыцца «паркам Юрскага перыяду савецкай эры».

«Закручванне гаек у 2011 годзе, калі было затрымана больш за 100 журналістаў, цяпер скончылася, палітычныя зняволеныя былі вызваленыя, але насамрэч нічога не змянілася, — адзначаюць «Рэпарцёры без межаў». — Адмова ў акрэдытацыі, пераслед журналістаў, якія працуюць на замежныя СМІ, Міністэрства інфармацыі зрабіла больш жорсткім кантроль за распаўсюджваннем друкаваных СМІ. Робіцца ўсё магчымае, каб кантраляваць інтэрнэт».

Адзначаецца, што ў 2015 годзе журналісты ў Беларусі атрымалі 28 штрафаў за «незаконны выраб і распаўсюджванне інфармацыйных матэрыялаў». Варта адзначыць, што штрафы былі прысуджаныя журналістам, якія супрацоўнічалі з замежнымі СМІ без акрэдытацыі.

Акрамя Лукашэнкі у спіс уключана яшчэ 35 палітыкаў і арганізацый. У прыватнасці, ворагамі прэсы названыя прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, кіраўнікі Азербайджана, Бангладэш, Бахрэйна, Венесуэлы, Егіпта, Зімбабве, Казахстана, Кітая, Сірыі, Турцыі, Чачні, Эрытрэі, а таксама мексіканскі наркокартэль «Лос-Сетас» і групоўка «Ісламская Дзяржава».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?