У Мінску закрываюцца 11 сезонных прыгарадных маршрутаў на зімовы перыяд, паведамілі ў ДУ «Сталічны транспарт і сувязь».

З 8 лістапада спыняецца праца аўтобусаў №218С (АС Аўтазаводская — Дуброўка), 226С (ДС Захад-3 — Валоўшчына), 241С (ДС Карастаянавай — Лысая Гара), 243С (ДС Карастаянавай — Рабушка праз с/т Трактар), 260С (АС Аўтазаводская — с/т Вясёлка), 305С (ДС Захад-3 — Крылова), 329С (ДС Славінскага — с/т Трактар), 348С (ДС Карастаянавай — с/т Бараўцы), 364С (ДС Славінскага — Псіханеўралагічны інтэрнат), 389С і 390С (ДС Карастаянавай — с/т Фізік).

Будуць адмененыя дадатковыя рэйсы да пастаянных маршрутаў №227 (ст.м. Пушкінская — Мінскае мора) і 354С (ДС Славінскага — с/т Оптыка). Таксама на некаторых рэйсах скарачаюцца маршруты. Аўтобус №231А ў зімовы перыяд ідзе да в. Строчыцы, №297 — да в. Богушава, №346 — да в. Нялідавічы, №357 — да в. Богушава.

Адкарэктаваны расклад асобных пастаянных маршрутаў — №216, 228, 236, 200А, 268, 312А, 357, 359А, 1062, 1062А.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?