З 31 кастрычніка на левым беразе Свіслачы пачалася рэканструкцыя, паведаміў агенцтву «Мінск-Навіны» галоўны інжынер УП «Гардарбуд» Ігар Андрэйчык.

Фота Сяргея Лукашова. Больш фота тут

Пакуль ідзе падрыхтоўка: рабочыя пачалі ўстаноўку металаканструкцый для агароджы будпляцоўкі, а таксама дэмантаж пліткі.

Працягласць рэканструяванага ўчастка ад вуліцы Багдановіча да Вострава слёз больш за 370 м. Трэба будзе ўмацаваць існуючы край набярэжнай, замяніць парапет, пабудаваць падземны туалет (ён будзе ўпісаны ў адхон), зрабіць новыя лесвіцы, пандусы, аглядныя пляцоўкі, замяніць сеткі вонкавага асвятлення і брук пешаходнай зоны, зладзіць газоны, устанавіць малыя архітэктурныя формы (лаўкі, каваныя агароджы на пляцоўках адпачынку і інш.).

Генпадрадчыкам па правядзенні рэканструкцыі стала ААТ «Мінсквадбуд». Гэтая арганізацыя вядомая ачысткай ракі Свіслач і Чыжоўскага вадасховішча, выконвала яна і рэканструкцыю парка Перамогі. Як удакладніў Ігар Андрэйчык, падчас таргоў гэта акцыянернае таварыства прапанавала найбольш прымальныя ўмовы работ: перыяд будаўніцтва 13,5 месяца (па праекце на гэта патрабуецца 19 месяцаў), першапачатковая цана рэканструкцыі была зніжаная на 20%.

Для выканання работ спатрэбіцца панізіць прыкладна на 80 см узровень вады ў Свіслачы, цяпер рыхтуецца адпаведнае рашэнне гарвыканкама. Таксама ад Траецкага прадмесця часова прыбяруць баржу, на якой размяшчалася адкрытае летняе кафэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?