У будынку Дзярждумы РФ ліфты перасталі змяшчаць усіх дэпутатаў з-за беспрэцэдэнтна высокай яўкі на пленарныя пасяджэнні. Пра гэта заявіў кіраўнік парламенцкага камітэта па фізкультуры і спорце, дэпутат ад ЛДПР Міхаіл Дзегцяроў, піша ВВС. 

ria.ru

«У сувязі з тым, што яўка дэпутатаў на пленарныя пасяджэнні Дзяржаўнай думы стала беспрэцэдэнтнай, яўка прадстаўнікоў урада таксама высокая, і ў сувязі з гэтым у нас перагружаныя ліфты, асабліва ў гэтым будынку. Я сведка, як пешшу, напрыклад, па лесвіцы, падымаўся міністр спорту Расіі», — сказаў ён.

Сам Дзегцяроў, які ўзначальвае камітэт па фізічнай культуры, спорту, турызму і справах моладзі, яго намеснік і кіраўнік апарата камітэта таксама падымаліся пешшу.

2 лістапада яўка дэпутатаў на пленарнае пасяджэнне склала 88,7%, з 450 прысутнічала 399 членаў ніжняй палаты.

Нагадаем, у канцы кастрычніка Дзярждума прыняла шэраг мер па барацьбе з прагуламі дэпутатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?