Летам наступнага года ў сувязі з рэканструкцыяй узлётна-пасадачнай паласы ў Віленскім аэрапорце ірландская бюджэтная авіякампанія Ryanair на працягу двух месяцаў не будзе лятаць са сталіцы Літвы, паведамляе Delfi.

Большасць рэйсаў авіякампаніі будуць перанесеныя ў Каўнас.

«У нас ёсць магчымасці перанесці рэйсы ў Каўнас. Таксама будуць змены ў раскладзе, але мы вернем самалёты назад у Вільню, як толькі рэканструкцыя завершыцца», — заявіў у сераду на прэс-канферэнцыі ў Вільні дырэктар па пытаннях маркетынгу Ryanair Маціяс Венк.

Рэканструкцыя ўзлётна-пасадачнай паласы Віленскага аэрапорта будзе доўжыцца з 14 ліпеня па 18 жніўня. У гэты перыяд большасць авіякампаній, якія лятаюць з Вільні, будуць працаваць у Каўнасе. Найбуйнейшы канкурэнт Ryanair — венгерская бюджэтная авіякампанія Wizz Air — таксама плануе на гэты перыяд перанесці рэйсы з Вільні ў Каўнас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0