У сераду ў швайцарскім Базэлі пройдзе першы паўфінальны паядынак чэмпіянату Эўропы па футболе: Нямеччына – Турцыя.

Нямеччына разглядаецца букмекерамі ў якасьці фаварыта ня толькі гэтага матчу, але й як найбольш верагодны чэмпіён кантынэнту.

Але Турцыя сваёй гульнёй на турніры даказала, што цуды здараюцца ў футболе. І гэтыя цуды робяцца сваімі нагамі і сілай духу, як было ў матчах са Швайцарыяй, Чэхіяй, Харватыяй

Праўда, Фаціх Церым заклапочаны тым, што яго зборная абяскроўленая шматлікімі траўмамі і дыскваліфікацыямі. Магчыма, на поле выйдзе ў форме палявога гульца запасны варатар.

Не згуляюць у матчы лідэры каманды Арда Туран і яе капітан Ніхат Кахвэджы. Ніхат у матчы супраць харватаў траўмаваў сьцягно і цяпер яго чакае апэрацыя. Апэрацыя мелася прайсьці сёньня. Але капітан паправіў перанесьці яе на чацьвер. «Не хачу глядзець матч на бальнічным ложку».

Абаронца зборнай Сэрвэт Чэцін, нягледзячы на траўму, хоча ўзяць удзел у матчы.

«Я хачу выйсьці на поле, нават з адарванай нагой. Але трэнер і дактары не дазваляюць. Кажуць, што я рызыкую сваім жыцьцём», ‑‑ кажа Сэрвэт.

Нямецкія футбалісты таксама ніколі не здаюцца. Енс Леман — галкіпэр бундэсманшафт ‑‑ заявіў, што гатовы аддаць усё ў гэтым матчы, нават сваё жыцьцё.

Серада, 25 чэрвеня. АНТ: 21:30


Рэаліі сёньняшняга футболу. Усе ўжо прывыклі, што гульцы турэцкага паходжаньня выступаюць
за іншыя зборныя. Але й пайшоў зваротны працэс. У складзе зборнай Турцыі ёсьць два чорнаскурыя
футбалісты. На здымку: бразыльскі турак Мехмет Аўрэліё і Сэміх Шэнцюрк, фота euro2008.uefa.com
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0