Газэта «КоммерсантЪ» піша пра спробы ўладаў Беларусі заваяваць прызнаньне сусьветнай супольнасьці будучага беларускага парлямэнту.


Дзеля гэтага яны нават адмовіліся ад ідэі супрацьпаставіць аб’яднанай апазыцыі магутную прапрэзыдэнцкую сілу «Белая Русь», адклаўшы правядзеньне ўстаноўчага сходу на нявызначаны тэрмін, адзначае выданьне. Старшыня Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына ня выключыла магчымасьць удзелу ў працы акруговых камісіяў выбаркамаў прадстаўнікоў апазыцыі. «Ъ» назваў гэта беспрэцэдэнтным крокам, прадыктаваным жаданьнем спадабацца Захаду.

«Аднак, стварыць ілюзію палітычнай адлігі ў Беларусі пакуль не атрымліваецца — старт выбарчай гонкі супаў з адабрэньнем парлямэнтам скандальнага закону «Аб сродках масавай інфармацыі», згодна якому нават дробны чыноўнік зможа прыпыніць выданьне друкаванага СМІ, а ўлады будуць блякаваць інтэрнэт‑сайты, не зарэгістраваныя ў Беларусі» — піша газэта.

Нагадаем, што парлямэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца 28 верасьня 2008 г.

СП, паводле www.kommersant.ua

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0