19 лістапада, у суботу, Грамада беларускай культуры імя Ф.Скарыны праводзіць сустрэчу з славутым беларускім гісторыкам, пісьменнікам і грамадскім дзеячом Уладзімірам Арловым — аўтарам кнігаў «Адкуль мой род», «Таямніцы полацкай гісторыі» і іншых, лаўрэятам шэрагу літаратурных прэміяў.

Запрашаюцца сябры Грамады і беларуская супольнасць Масквы. Мова сустрэчы — беларуская.

Пачатак а 11.00 гадзіне.

Месца правядзення: Расійская дзяржаўная бібліятэка, 3-ці пад'езд, 3-ці паверх, памяшканне выстаўнай залы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?