Працу каманднага пункта расійскіх Ракетных войск стратэгічнага прызначэння (РВСП) зняў падчас прэс-тура і выклаў у сеціва блогер gosh100.

На відэа з вучэбнага цэнтра РВСП бачны трэнажор у выглядзе старога каманднага пункта, які кіруе запускам міжкантынентальных балістычных ракет УР-100Н (класіфікацыя НАТА — SS-19 mod.1 Stiletto). Гэтыя ракеты шахтнага базавання былі распрацаваныя ў канцы 1960-х, а цяпер здымаюцца з узбраення.

Вага кожнай ракеты — больш за 100 тон. Далёкасць палёту — да 10.000 км. Ракета нясе 6 боегаловак, магутнасць кожнай — 550 кілатон.

На відэа бачная частка падрыхтоўкі да стрэлу, потым са словамі «Увага — пуск!» афіцэр паварочвае ключ, аддаючы апошнюю каманду.

Аднак працэс пуску ракеты — справа не адной секунды — і яшчэ да іх выхаду з шахтаў атрымана паведамленне пра магчымы ўдар праціўніка. Каб застацца на працоўных месцах і захаваць баяздольнасць, афіцэры прышпільваюцца рамянямі да крэслаў.

Толькі пасля гэтага ракеты пакідаюць пускавыя шахты, пра што афіцэр паведамляе па тэлефоне камандзіру.

Аперацыі адпрацоўваюцца да аўтаматызму — вайскоўцам проста няма часу задумацца пра наступствы іх дзеянняў.

Прыкладна так можа пачацца і праз некалькі гадзін скончыцца атамная вайна на Зямлі. А разам з ёй і чалавецтва як такое.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?