У Сірыі загінуў грамадзянін Расіі Сяргей Марозаў, які працаваў памочнікам дэпутата ад ЛДПР Міхаіла Дзегцярова. Здарэнне адбылося яшчэ 9 сакавіка 2016 года, але пра яго стала вядома толькі цяпер.

Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

38-гадовы расеец тады трапіў пад артылерыйскі агонь у горадзе Пальміра, быў паранены і памёр па дарозе ў бальніцу.

Дэпутат Дзегцяроў патлумачыў, што не бачыўся са сваім памочнікам некалькі гадоў. «Ведаю, што ён ад'язджаў добраахвотнікам у Данбас, стаяў на баку апалчэнцаў «Данецкай народнай рэспублікі», — патлумачыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?