Грамадства3737

Якая імавернасць таго, што вас заб’юць у Беларусі?

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый з 1995 года рэгулярна збірае дадзеныя па колькасці наўмысных забойстваў па краінах свету. Згодна з апошнімі дадзенымі за 2014 год, у Беларусі адбылося 340 забойстваў, ці 3,6 забойства на 100 000 чалавек. Але многа гэта ці мала? Ці сапраўды Беларусь такая бяспечная ў параўнанні з іншымі краінамі, як гэта сцвярджаюць беларускія ўлады? Каб знайсці адказы на гэтыя пытанні, «Наша Ніва» параўнала ўзровень забойстваў на 100 000 чалавек у Беларусі з іншымі краінамі.

Самая вялікая колькасць забойстваў традыцыйна адбываецца ў краінах Амерыкі. Узровень забойстваў там дасягае 16,3. Нязначна адстае ад амерыканцаў Афрыка. Там за год здараецца каля 12,5 забойстваў на 100 тысяч чалавек. У іншых рэгіёнах свету гэты паказчык значна меншы. Вось як выглядае рэйтынг па частках свету:

Амерыка — 16,3

Афрыка — 12,5

Свет — 6,2

Еўропа — 3,0

Акіянія — 3,0

Азія — 2,9

Такім чынам, калі параўноўваць з амерыканскім і афрыканскім узроўнем, і нават з сярэднім па свеце паказчыкам, беларускія лічбы выглядаюць годна.

Дзе сітуацыя найгоршая?

Нягледзячы на ўпэўненае лідарства Амерыкі і Афрыкі, у гэтых частках свету ёсць рэгіёны, якія асабліва вылучаюцца з шэрагу іншых. Самая цяжкая сітуацыя з забойствамі традыцыйна назіраецца ў Цэнтральнай Амерыцы і Паўднёвай Афрыцы.

Сусветны лідар па колькасці забойстваў на душу насельніцтва — Сальвадор.

У 2015 годзе ўзровень забойстваў у гэтай цэнтральнаамерыканскай краіне склаў 104 на кожныя 100 тысяч чалавек. Вулічныя банды сталі сапраўднай праблемай Сальвадора, з якой мясцовыя ўлады не могуць справіцца ўжо тры дзесяцігоддзі. Самай жорсткай і добра арганізаванай злачыннай групоўкай з’яўляецца Mara Salvatrucha. Колькасць удзельнікаў гэтага сіндыкату вагаецца, па розных падліках, ад 50 да 100 тысяч чалавек.

У адказ на бясчынствы банд і няздольнасць улад навесці парадак, у Сальвадоры з’явіўся «эскадрон смерці» Sombra Negra (Чорны Цень). Удзельнікі групы без суда і следства адсочваюць і забіваюць удзельнікаў банд і іншых злачынцаў. Такім чынам, дзейнасць Sombra Negra таксама падвышае колькасць забойстваў у краіне. Улады Сальвадора афіцыйна адмаўляюць свой удзел у дзейнасці «эскадронаў смерці», хаця атрады Sombra Negra выкарыстоўваюць метады і зброю ўрадавых структур, і складаюцца ў асноўным з вайскоўцаў і паліцэйскіх.

Шмат беларускіх выпускнікоў, якія валодаюць іспанскай мовай, працавалі па размеркаванні ў Венесуэле. І ўсе яны адзначалі высокі ўзровень злачыннасці ў гэтай паўднёваамерыканскай краіне. Пацвярджаецца гэта і статыстыкай.

Летась у Венесуэле забілі 28 тысяч чалавек. Гэта 90 забойстваў на 100 тысяч насельніцтва, што з’яўляецца другім паказчыкам у свеце пасля Сальвадора.

Цікава, што імклівы рост колькасці забойстваў у Венесуэле пачаўся ў канцы 90-х, пасля прыходу да ўлады Уга Чавеса. У 90-я гады злачыннасць была таксама адносна высокай: каля 20 забойстваў на 100 тысяч чалавек. Але гэта не так вылучалася з сярэдняга амерыканскага ўзроўню, як зараз.

За гады прэзідэнцтва Чавеса ўзровень забойстваў паступова рос і дасягнуў у 2012 годзе лічбы 53,8 на 100 тысяч насельніцтва. Пасля прыходу да ўлады пераемніка Чавеса Нікаласа Мадуры сітуацыя зусім выйшла з-пад кантролю. Эканамічныя праблемы апошніх гадоў у Венесуэле сталі дадатковым каталізатарам гвалту.

Не нашмат лепшая сітуацыя з забойствамі і ў Паўднёвай Афрыцы. Пасля адмены апартэіду ў ПАР рэзка павялічылася колькасць забойстваў. Некалькі гадоў краіна была сусветным лідарам па гэтым паказчыку. Колькасць ахвяр павялічвалася як сярод белага, так і сярод чарнаскурага насельніцтва. Хаця колькасць забойстваў на 100 000 насельніцтва ўсё ж знізілася з 66,9 у 1994—1995 гадах да 33 у 2014 годзе, сітуацыя з бяспекай у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы застаецца адной з найгоршых у свеце.

Такім чынам, на фоне краін Афрыкі і Амерыкі Беларусь выглядае бяспечнай. Але ці такая добрая ў нас сітуацыя, калі параўноўваць з больш бяспечнымі краінамі?

Дзе бяспечней, чым у нас?

Еўропа, Азія і Акіянія з’яўляюцца аднолькава бяспечнымі для жыцця рэгіёнамі. Узровень забойстваў тут складае каля 2,9—3,0 на 100 000 чалавек. Беларускі паказчык 3,6 перавышае сярэднееўрапейскі.

Але Еўропа ў гэтым рэйтынгу выглядае вельмі неаднароднай. Самай бяспечнай з’яўляецца яе заходняя частка. Там здараецца толькі 1 забойства на 100 000 чалавек. Нягледзячы на тыя жахі пра Заходнюю Еўропу, якія малюе крамлёўская прапаганда, гэтая частка планеты з’яўляецца самай бяспечнай. Імавернасць быць забітым у Германіі ў 4 разы меншая, чым быць забітым у Беларусі (паказчык забойстваў 0,9 у Германіі супраць 3,6 у Беларусі).

Даволі бяспечна можна сябе адчуваць і ў краінах Паўднёвай і Паўночнай Еўропы. Узровень забойстваў там крыху вышэйшы, але і ён не перавышае 1,5 на 100 000 чалавек.

А вось Усходняя Еўропа (з улікам Расіі) — куды менш бяспечны для жыцця рэгіён. Тут здараецца ажно 6,4 забойстваў на 100 000 чалавек. Такія лічбы абумоўленыя ў першую чаргу высокай колькасцю забойстваў у Расіі. За 2014 год у гэтай краіне адбылося ажно 13 681 забойства, альбо 9,5 забойстваў на 100 000 чалавек.

Сітуацыя ў іншых краінах Усходняй Еўропы не такая трагічная, але і там лічбы яшчэ далёкія да заходнееўрапейскіх. З усіх суседзяў Беларусі толькі Польшча адзначылася вельмі добрым вынікам — усяго 0,7 забойстваў на 100 000 чалавек. Гэта нават лепш, чым у Заходняй Еўропе. Іншыя краіны-суседкі маюць паказчыкі, горшыя за беларускія.

Такая высокая колькасць забойстваў тлумачыцца тым, што ў 90-я гэтыя краіны праходзілі цяжкі шлях трансфармацыі і эканамічнай нестабільнасці. Хаця ў параўнанні з 90-мі сітуацыя ва Усходняй Еўропе ў плане бяспекі значна палепшылася (у тым ліку і ў Беларусі), нашаму рэгіёну давядзецца яшчэ шмат зрабіць, каб мы маглі сябе адчуваць гэтак жа бяспечна, як і жыхары Заходняй Еўропы.

Каментары37

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка спрабаваў высветліць, хто настукаў Пуціну пра георгіеўскія стужкі12

Лукашэнка спрабаваў высветліць, хто настукаў Пуціну пра георгіеўскія стужкі

Усе навіны →
Усе навіны

Азараў: Думаю, Мельнікава паехала адпачываць на Кубу37

Рэаніматолаг Мартаў расказаў, як выратаваў жанчыну з чатырма скразнымі раненнямі сэрца5

«Абсалютны хаос». Камала Харыс раскрытыкавала Трампа ў першай прамове пасля паразы на выбарах8

Наталля Эйсмант: Зянковіча вызвалілі па просьбе Вашынгтона18

Спецпасланнік Трампа заявіў пра гатоўнасць Зяленскага да тэрытарыяльных саступак Расіі13

Прагматычная аўтобусная кампанія запусціла рэйс з Мінска ў Абхазію. Але ёсць нюанс4

Сіноптыкі папярэдзілі пра замаразкі да -5°С у ноч на пятніцу, а ў нядзелю — складаныя ўмовы надвор'я

Польшча расследуе гібель пяці чалавек, целы якіх вылавілі ў рацэ Буг2

Як выглядае Юрась Зянковіч пасля вызвалення ФОТАФАКТ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка спрабаваў высветліць, хто настукаў Пуціну пра георгіеўскія стужкі12

Лукашэнка спрабаваў высветліць, хто настукаў Пуціну пра георгіеўскія стужкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць