5 лістапада надвор'е Беларусі будзе вызначаць атмасферны фронт. Чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі ападкі (снег, мокры снег, днём па захадзе з дажджом), паведамляе pogoda.by.

У асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0..- 6°С, па Віцебскай вобласці пры праясненнях да -7..- 10°С; максімальная днём -1.. + 5°С. Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, днём будзе падаць.

6—7 лістапада надвор'е ў асноўным будуць фармаваць актыўныя франтальныя раздзелы, якія перамяшчаюцца з паўднёвага захаду Еўропы; на паўднёвы ўсход краіны чакаецца паступленне цёплых міжземнаморскіх паветраных мас.

6 лістапада працяглыя ападкі (снег, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж), днём у асобных раёнах моцныя ападкі. У асобных раёнах рэзкі парывісты вецер, ноччу і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3.. + 3°С, па поўначы да -6°С, максімальная днём -1.. + 6°С; у паўднёвых раёнах ноччу +4.. + 5°С, днём +7.. + 10°С.

7 лістапада на большай частцы тэрыторыі дажджы, па паўночным захадзе з мокрым снегам, ноччу і раніцай слабы галалёд. Днём у асобных раёнах моцныя ападкі. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1.. + 6°С, максімальная днём 0.. + 7°С, па паўднёвым усходзе +8.. + 12°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0