«Чыкага Кабз» выйграў фінал «Сусветнай серыі» па бейсболе. У гэтым спаборніцтве бяруць удзел дзве найлепшыя каманды з Амерыканскай і Нацыянальнай ліг бейсбола. Гэта самы прэстыжны тытул у бейсболе.

У фінальнай серыі чыкагцы змаглі перамагчы «Кліўленд Індыянз» з лікам 4:3. Такім чынам, «Кабз» упершыню сталі пераможцамі ад 1908 года і знялі самае страшнае пракляцце ў свеце спорта.

Гісторыя гэтага пракляцця пачалася ў далёкім 1945 годзе. «Чыкага Кабз» гуляла ў «Сусветнай серыі» з «Дэтройт Тайгерс». На чацвёрты матч серыі прыйшоў грэчаскі эмігрант Білі Сіяніс, які валодаў невялікай тавернай блізу стадыёна. З сабой Білі ўзяў талісмана свайго бара — казла Мёрфі. Заўзятар узяў на гульню два квіткі — на сябе і свайго гадаванца.

Аднак распешчаным гледачам пачало дужа не падабацца, што ад казла на трыбунах кепска пахла. Яны выгналі Білі Сіяніса і Мёрфі са стадыёна. Раз’юшаны грэк у душах выкрыкнуў, што «Чыкага» болей не атрымае ніводнай перамогі.

Ёсць нават такая байка, што Білі Сіяніс даслаў уладальніку клуба тэлеграму з наступным тэкстам: «Вы болей ніколі не выйграеце Сусветную серыю, бо абразілі майго казла».

Кажуць, што перад самай смерцю Білі Сіяніс прабачыў «Кабз» той выпадак. Здавалася, што пракляцце павінна быць знятае. Але дзе там!

У 1970-ыя нашчадкі Білі Сіяніса прывялі на трыбуны нашчадка таго самага казла Мёрфі. Казу прывезлі на лімузіне, разаслалі перад ёй чырвоную дарожку, але нічога не дапамагала. Нават дапамога грэчаскага святара, які асвяціў стадыён.

З 1945 года «Чыкага Кэбз» нават ніводнага разу не выходзіў у фінальную серыю. Праз 71 год пракляцце нарэшце знятае.

Якія яшчэ існуюць у пракляцці ў сусветным спорце?

Пракляцце Белы Гутмана

Тренер партугальскай «Бенфікі» Бела Гутман за пяць гадоў у клубе выйграў чатыры тытулы. Пасля ён папрасіў у кіраўніцтва прыбаўкі да заробку, але яго замест гэтага выгналі з клуба. Гутман сказаў, што «Бенфіка» не выйграе больш нічога значнага. Пасля гэтага каманда восем разоў гуляла у фіналах еўракубкаў, але заўсёды прайгравала. Славуты Эйсэбіа нават прыходзіў на магілу Гутмана, каб папрасіць прабачэння, але ўсё яшчэ марна.

Пракляцце цыганоў

Калі ў Дэрбі будавалі новы стадыён для футбольнай каманды, то сагналі з гэтага месца табар цыганоў. Качэўнікі ў сваю чаргу праклялі каманду, што яна сто гадоў не заваюе ніводнага тытула. У 1946-м годзе «Дэрбі» выйшаў у фінал Кубка супраць «Чарльтана». Кіраўніцтва каманды сустракалася з цыганскімі шаманамі, каб зняць пракляцце, але не дапамагло — 1:4.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?