Наша мэта: цыклічныя сустрэчы і цудоўная атмасфера для нашах дзетак, у якой яны з вялікай прагай засвойваюць багацце роднае мовы

Што нас чакае: супольнае чытанне беларускіх кніг, гульні, забава, камунікацыя па-беларуску нашых дзетак, а таксама нас, дарослых!

Калі: у найбліжэйшую суботу, 5 лістапада 2016 г., 11:30

Дзе: Мультымедыйная бібліятэка для дзяцей і моладзі «Наўцілус» па вул. Панцэра, 18 у Варшаве.

Даезд: трамваі 2, 17; аўтобусы 101, 186, 509, 518 да прыпынку Мehoferra (каля 10 хвілін ад метро Młociny).

Чакаем усіх з добрым восеньскім настроем ды прысмакамі да гарбаткі!:)

Бацькі-беларусы Варшавы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0