Жарт пра бомбу ў сумцы павярнуўся для пасажыра мінскага метро крымінальнай справай, паведамілі ва УУС па ахове Мінскага метрапалітэна.

Адзін з вестыбюляў станцыі метро «Каменная горка« 31 кастрычніка перакрываўся для ўваходу і выхаду пасажыраў з-за паведамлення пра бомбу. 24-гадовы ўраджэнец Лепеля пры праходзе ўчастка надгляду паведаміў інспектару службы бяспекі, што ў яго ў сумцы знаходзіцца бомба. Неадкладна на станцыю была накіраваная міліцыя, група размініравання, МНС, брыгада хуткай медыцынскай дапамогі. Выбуховую прыладу не знайшлі. Жарт павярнуўся для хлопца вельмі сур'ёзнымі наступствамі - у дачыненні да яго распачатая крымінальная справа па ч.1 арт.340 КК.

Як адзначыў начальнік УУС па ахове Мінскага метрапалітэна Кірыл Кіслоў, падобныя паведамленні ў апошні час з'яўляюцца вельмі распаўсюджанай з'явай. Толькі за мінулы тыдзень праца метрапалітэна была тройчы дэзарганізаваная. У большасці выпадкаў прычынай такіх паведамленняў называюць банальнае жаданне пажартаваць.

За падобныя жарты прадугледжанае сур'ёзнае пакаранне, канстатавалі ва УУС па ахове Мінскага метрапалітэна. Напрыклад, у канцы мінулага года мужчына заведама ілжыва паведаміў пра выбух, які рыхтуецца на станцыі метро «Магілёўская». У лютым гэтага года судом Заводскага раёна Мінска ён асуджаны да 3 гадоў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?