Сталi вядомыя вынiкi ўдзельнiкаў цэнтралiзаванага тэставання па беларускай мове. Сёлета быў пастаўлены своеасаблiвы рэкорд — 100 балаў атрымалi ажно 8 абiтурыентаў. Нагадаем, што летась такiм блiскучым вынiкам маглi пахвалiцца толькi трое чалавек — усе прадстаўнiкi Мiншчыны. А ў 2006 годзе найлепшым быў вынiк у 98 тэставых балаў.

Як расказаў газэце "Звязда" дырэктар Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў Мiкалай Фяськоў, сярод стобальнiкаў сёлета прадстаўлены ўсе рэгiёны. Увогуле высокiх балаў сёлета набралася шмат. 99 балаў атрымалi 2 чалавекi, 98 балаў — 15 чалавек, 97 балаў — 14 чалавек, 96 балаў — 28 чалавек, 95 балаў — 44 чалавекi, 94 балы — 35 чалавек, 93 балы — 51 чалавек, 92 балы — 65 чалавек, 91 бал — 56 чалавек i 90 балаў — 94 чалавекi. А 50 i больш тэставых балаў набралi каля 20 працэнтаў абiтурыентаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?