Белтэлерадыёкампанія пачала прыём заявак на ўдзел у «Еўрабачанні»—2017. Новаўвядзенні два.

Па-першае, цяпер абіраць удзельніка будуць не толькі гледачы, але і прафесійнае журы. Па выніках гэтых двух галасаванняў і будзе агучаны пераможца. Прычым калі некалькі выканаўцаў набяруць роўную колькасць балаў, апошняе слова застанецца за журы.

Па-другое, упершыню ўдзельнікам «Еўрабачання» ад Беларусі можа стаць замежнік. «Да ўдзелу … дапускаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства», — гаворыцца ў правілах.

«Камсамольская праўда» прадказвае, што дарогу расчышчаюць для пратэжэ расійскага прадзюсара Макса Фадзеева. Некалькі месяцаў таму той выказаў гатоўнасць бясплатна падрыхтаваць расійскага артыста, каб ён прадстаўляў на «Еўрабачанні» Беларусь. Гэта быў нібыта жэст у адказ на гісторыю з Андрэем Фомачкіным, які, ідучы ў беларускай калоне на Паралімпіядзе, разгарнуў расійскі сцяг.

Макс Фадзееў.

Макс Фадзееў.

Макс Фадзееў ужо ўдзельнічаў у падрыхтоўцы беларускага ўдзельніка на «Еўрабачанні»—2010. Тады гурт «3+2» прабіўся-такі ў фінал, але заняў там перадапошняе месца.

Нагадаем, наступнае «Еўрабачанне» пройдзе ў Кіеве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?