Футбаліст славацкага клуба «Ніжна» Любамір Важачка перад матчам з камандай «Татрана» зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне Петры Лепачкавай, якая працавала на гульні бакавым суддзёй. Пра гэта паведамляе Sport7 са спасылкай на старонку дзяўчыны ў Instagram.

Важачка падышоў да сваёй каханай перад стартавым свістком і прапанаваў выйсці за яго замуж. Дзяўчына адказала згодай. «Найлепшы дзень у маім жыцці», — напісала яна.

The best day of my life #football #wedding #myking #surprise #love #lovehim #stay #forever #slovakia #romantic #day #referee #and #player

Фото опубликовано Petra Lepáčkova (@peetulkaa)

Клубы «Ніжна» і «Татрана» выступаюць у пятым дывізіёне чэмпіянату Славакіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?