Пэрсанальная выстава Аляксандра Дзямідава адчынілася ў менскай галерэі «ЛаСандр‑арт» 24 чэрвеня.

На выставе прадстаўлена каля 20 работ мастака, створаных у апошнія гады.

«Адзінае, чаго я не раблю наогул, дык гэта не пішу з натуры», — сьцьвярджае мастак. «Мяне цікавіць не рэальны сьвет. Калі выява чалавека, дык умоўная… То бок, поўны палёт фантазіі. Напрыклад, русалка альбо зялёны кавун, альбо лётаючыя рыбы…»

Аляксандар Дзямідаў, нараджэнец Менску — выпускнік Беларускай акадэміі мастацтваў і сябра Саюзу мастакоў Беларусі.

Удзельнічае ў выставах з 1992 году, на радзіме і за мяжой.

Выстава Аляксандра Дзямідава працягнецца да 19 ліпеня.

Антон Тарас

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0