Дасьледніцкі цэнтар Інстытуту прадпрымальніцтва і мэнэджмэнту зладзіў сэмінар «Пэнсійная сыстэма Беларусі: адносіны насельніцтва і магчымасьці зьменаў».

На сэмінары былі прэзэнтаваныя вынікі дасьледваньня адносінаў насельніцтва да пэнсійнай сыстэмы Беларусі і яе ўстойлівасьць да дэмаграфічных зьменаў, што ладзіліся экспэртамі Дасьледніцкага цэнтру ў 2007—2008 гг. Акрамя таго, быў разгледжаны беларускі вопыт дадатковага пэнсійнага страхаваньня, і прапанаваныя накірункі пэнсійнай рэформы.

Адносіны насельніцтва да пэнсійнай сыстэмы Беларусі і сацыяльныя ўстаноўкі беларусаў у адносінах да пэнсіі прадставіла Марына Батурчык, мэнэджэр праектаў Кансалтынгавай кампаніі Indecom пры Бізнэс-школе ІПМ.

Віктар Хамярчук, старшыня Беларускага страхавога саюзу, распавёў пра магчымасьці дадатковага пэнсійнага страхаваньня, што існуюць у Беларусі.

Вынікі мадэляваньня, прадстаўленыя эканамістам Дасьледніцкага цэнтру ІПМ Аляксандрам Чубрыкам, засьведчылі недастатковасьць аднаго толькі разьмеркавальнага ўзроўню ў пэнсійнай сыстэме.

Дар’я Слабчанка (БДЭУ) паведаміла пра эфэктыўнасьць шматузроўневай пэнсійнай сыстэмы, пра сьведчыць і сусьветны вопыт.

Канцэпцыя рэформы першага і стварэньня другога ўзроўняў пэнсійнай сыстэмы ў Беларусі прэзэнтаваў кіраўнік Навукова-дасьледніцкага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук.

Па выніках дасьледваньняў была падрыхтаваная кніга «Пэнсійная сыстэма Беларусі: адносіны насельніцтва і сцэнары зьменаў», якая ў хуткім часе будзе апублікаваная на сайце Дасьледніцкага цэнтру ІПМ.

СП

Глядзі яшчэ:
Нашы пэнсіі сёньня і заўтра
Рэформы: вярхі ня хочуць, нізы ўжо вагаюцца, бізнэсоўцы — за

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0