Імпэратар Церым

Але толькі таму, што шкадаваць такіх, як Церым і яго каманда, значыць, выказаць да іх непавагу.

А зборная Турцыі сваім ураганным эмацыйным футболам якраз заслугоўвае ўсеагульнай павагі. У ХХІ ст. былі 4 буйныя турніры — і ў палове зь іх туркі даходзілі да паўфіналу. З ЧС—2002 Ay‑Yıldızlılar («узыходзячыя зоркі») абнавіліся амаль на 100%, але, натуральна, ня страцілі ні фірмовага калярыту, ні абсалютна эксклюзіўнай гульнявой манеры. Гэты Эўра быў бы нуднейшым (ва ўсялякім выпадку для ўсіх, апроч, расіян), каб на ім не было Ніхата, Арды ды іх суайчыньнікаў.

Нямеччына заслужана прабілася ў фінал, а зборная Турцыя атрымлівае заслужаныя ўшанаваньні і разьвітальныя авацыі. У намінацыі «За волю да перамогі» ім на Эўра‑2008 дакладна не было роўных, піша sports.ru

***

Сёньня пройдзе другі паўфінал: Гішпанія – Расея.

Пачатак трансьляцыі а 21:30 на АНТ.

Букмекерская кантора William Hill лічыць фаварытамі падапечных Араганэса. Але ўчора букмекеры таксама лічылі, што паўфінал для Нямеччыны будзе лёгкім шпацырам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0