Міжнародная арганізацыя крымінальнай паліцыі (Інтэрпал) адклала рашэнне аб сяброўстве Палестынскай аўтаноміі, Косава і Саламонавых выспаў, піша ВВС.

«Усе бягучыя і будучыя заяўкі аб сяброўстве, у тым ліку ад Рэспублікі Косава, Палестынскай дзяржавы і Саламонавых выспаў былі прыпыненыя», — гаворыцца ў заяве арганізацыі.

Інтэрпал прызначыў дарадцу, які павінен будзе разглядаць заяўкі на ўступленне ў арганізацыю, яго даклад будзе прадстаўлены на пасяджэнні генасамблеі Інтэрпала ў Пекіне ў наступным годзе.

Ізраільскія ўлады заявілі, што заяўка Палестынскай аўтаноміі на ўступленне ў арганізацыю была спробай палітызаваць Інтэрпал.

«Ізраільскае міністэрства замежных спраў разам з ізраільскай паліцыяй […] прыцягнула міжнародную падтрымку, каб сарваць палестынскую ініцыятыву», — гаворыцца ў сумеснай заяве ведамстваў.

У цяперашні час да Інтэрпала, створанага для аб'яднання намаганняў праваахоўных органаў розных дзяржаў, далучыліся 190 краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?