Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад пасады начальніка Інстытута нацыянальнай бяспекі Івана Каржа ў сувязі з выбраннем яго дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Начальнікам Інстытута нацыянальнай бяспекі назначаны Алег Сталярчук. Адпаведныя ўказы кіраўнік дзяржавы падпісаў 8 лістапада.

Сталярчук доўгі час быў намеснікам начальніка ўпраўлення КДБ па Магілёўшчыне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0