Рэкляма пасьля 20‑й гадзіны і да 6‑й гадзіны раніцы будзе забаронена на францускіх дзяржаўных тэлеканалах з 1 студзеня 2009 году.

А з 2011 г. яна наогул зьнікне зь дзяржаўнага этэру. Пра гэта абвясьціў у сераду прэзыдэнт краіны Нікаля Сарказі.

Каб кампэнсаваць дзяржаўнай карпарацыі France Televisions страту даходаў ад рэклямы, якія ацэньваюцца ў першы год у 450 млн эўра, Сарказі прапануе абкласьці інтэрнэт‑правайдэраў і апэратараў тэлефоннай сувялі падаткам у 0,9% ад прыбытку.

Апроч таго, з прыватных каналаў будзе брацца 3 адсоткі ад рэклямных даходаў.

Такое рашэньне было прынята пасьля заключэньня спэцыяльнай камісіі, якая цягам апошніх чатырох месяцаў працавала над дакладам пра будучыню грамадзкага тэлебачаньня Францыі без рэклямы.

Упершыню пра намер зрабіць з 2009 г. трансьляцыю дзяржаўных электронных СМІ сваброднай ад рэклямы кіраўнік Францускай Рэспублікі абвясьціў яшчэ ў студзені 2008 году.

Паводле euronews.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0