Партыя «Саюз сялян і зялёных Літвы» і Сацыял-дэмакратычная партыя Літвы сёння падпісалі кааліцыйную дамову. Подпісы пад дакументам паставілі старшыні партый Рамунас Карбаускіс і Альгірдас Буткявічус, паведамляе BNS.

У будучым урадзе «сялянам» будуць належаць 11 міністэрскіх партфеляў, сацыял-дэмакратам — 3: замежных спраў, юстыцыі і гаспадаркі.

Найбольш рэальным кандыдатам на пост прэм'ера з'яўляецца прадстаўнік Саюза сялян Саўлюс Сквярняліс.

У планах кааліцыі — аб'яднанне міністэрстваў гаспадаркі і энергетыкі і перанос у Каўнас міністэрстваў аховы навакольнага асяроддзя і сельскай гаспадаркі. Уступленне ў сілу новага Працоўнага кодэкса абяцаюць адтэрмінаваць на паўгода для дапрацоўкі.

На парламенцкіх выбарах у Літве, якія адбыліся ў кастрычніку, перамог Саюз сялян і зялёных, які атрымаў 54 мандаты. Саюз Айчыны — Хрысціянскія дэмакраты Літвы — 31 мандат, Сацыял-дэмакратычная партыя — 17.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?