На сайце Arche.by цяпер можна набыць усе часопісы і кнігі, выдадзеныя з самага пачатку праекту, г.зн. з 1998 года. Гэта больш за 130 нумароў ARCHE і амаль 100 кніг. 

Адкрываецца доступ да папулярных кніг і нумароў, папяровыя наклады каторых распрадалі. Электронныя выданні можна праглядаць з розных прыладаў: кампутару, планшэту і смартфону. Гэта робіць чытанне мабільнейшым і зручнейшым!

Публікацыі выдавецтва Arche даступныя не толькі ў выглядзе цэлых нумароў ці кніг, але і паасобных артыкулаў.

Каб можна было, не купляючы ўсяго выдання, набываць патрэбны канкрэтны артыкул. На сайце іх амаль 6 000.

На сайце кнігарні прадстаўлены тэксты амаль 2 000 аўтараў.

Гэта грунтоўныя публікацыі з асноўных галін гуманітарнай навукі — гісторыі, мовазнаўства, літаратуразнаўства, паліталогіі, сацыялогіі ды г.д.

Цэны ў кнігарні вагаюцца ад 2 BYN і 11,90 BYN. Разлічыцца можна карткамі Белкарт, Visa, Mastercard, або электроннымі грашыма EasyPay. Аплату можна зрабіць з хоць-якога пункту свету.

Увесь кантэнт даступны ў фармаце PDF.

Не ўсе публікацыі, выкладзеныя на сайце, прызначаныя для платнага прагляду.

Нямала публікацый можна спампаваць і праглядзець бясплатна.

Больш пра электронную Arche кнігарню чытайце тут.

У разе пытанняў тэлефануйце на нумары (29) 550-79-69, (29) 724-54-56, (29) 624-54-56 або лістуйце на адрас [email protected], [email protected].

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0