Лукашэнка зазначыў, што, хоць яны з Эрдаганам знаёмыя ўжо больш за 10 гадоў, гэта першы візіт прэзідэнта Турцыі ў Беларусь. «Нягледзячы на гэтае жорсткае надвор'е, мне здаецца, Беларусь вам спадабаецца», — сказаў ён.

Паводле слоў беларускага афіцыйнага лідара, у Беларусі і Турцыі склаліся добрыя палітычныя і дыпламатычныя адносіны. «Гандлёва-эканамічныя адносіны трошкі адстаюць ад нашых асабістых і міждзяржаўных адносін, але нават у гэтай частцы ў нас дынаміка станоўчая і існуе добры прагрэс», — дадаў ён.

Лукашэнка таксама адзначыў, што ўдзел у беларуска-турэцкім бізнес-форуме, які кіраўнікі Беларусі і Турцыі адкрыюць сёння ў другой палове дня, возьмуць каля 200 турэцкіх і больш за 300 беларускіх прадстаўнікоў бізнесу. «Гэта, мабыць, самы буйны форум па колькасці кампаній у гісторыі незалежнай Беларусі, — сказаў ён. — Упэўнены, што ў выніку вашага візіту мы здольныя падняцца на яшчэ адну прыступку ў развіцці нашых адносін».

Беларуска-турэцкая сяброўства і адносіны «прайшлі выпрабаванні часам», падкрэсліў Лукашэнка. «Вы можаце быць упэўненыя ў надзейнасці нашых адносін. Мы заўсёды будзем надзейныя для Турцыі. І наша палітыка заўсёды будзе адпавядаць таму курсу, які вы праводзіце не першы год», — запэўніў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0